група вулканічных астравоў у Тырэнскім м., на Пн ад в-ва Сіцылія. Тэр. Італіі. Складаецца з 7 буйных (Ліпары, Саліна, Вулькана, Філікудзі, Стромбалі, Алікудзі, Панарэа) і 10 дробных астравоў. Пл. 117 км2. Каля 10 тыс.ж. (1995). Складзены з вулканічных лаў і туфаў, на а-вах Вулькана і Стромбалі (выш. 926 м) дзеючыя вулканы. Клімат і расліннасць міжземнаморскага тыпу. Радовішча серы. Вырошчванне інжыру, вінаграду; аліўкавыя гаі. Экспарт віна.
ЛІПАРЫ́Т (назва ад месца першай знаходкі — Ліпарскія астравы),
эфузіўная горная парода, якая паводле хім. саставу адпавядае граніту. Вылучаюць рознасці расшклаваныя, схаванакрышталічныя, радзей сфералітавыя. Часта з парфіравымі ўкрапінамі кварцу, палявых шпатаў, слюд і інш. Характэрна флюідальная тэкстура пароды (патокаўтваральныя палосы). Звычайна багаты вулканічным шклом (50—100%), кварцам (больш за 73%). Колер ружовы, шэры, буры. Выкарыстоўваецца для атрымання друзу і абліцовачнага каменю. Пашыраны ў вулканічных абласцях.
штучныя ліпідныя везікулы (бурбалкі). Складаюцца з аднаго або некалькіх фосфаліпідных біслаёў, якія раздзелены воднай фазай. Дыяметр 25—10 тыс. нм. Выкарыстоўваюцца як мадэлі біял. мембран і мікракантэйнеры, якія дастаўляюць лек. рэчывы (антыбіётыкі, вітаміны, гармоны, ферменты і інш.) у органы і тканкі.
ЛІПА́ТАЎ (Віль Уладзіміравіч) (10.4.1927, г. Чыта, Расія — 2.5.1979),
расійскі пісьменнік. Скончыў Томскі пед.ін-т (1952). Друкаваўся з 1956. Аўтар аповесцей «Шасцёра» (1958), «Капітан «Смелага» (1959), «Смерць Ягора Сузуна» (1963), «Вясковы дэтэктыў» (1967, аднайм. фільм 1969), «Ліда Вараксіна» (1968), «Сказанне пра дырэктара Пранчатава» (1969, тэлефільм «Інжынер Пранчатаў», 1972), «Шэрая мыш» (1970), «Яшчэ да вайны» (1971), «Аповесць без назвы, сюжэта і канца...» (1978), раманаў «І гэта ўсё пра яго...» (1974, аднайм. тэлефільм 1978), «Ігар Сававіч» (1977) і інш. Пісаў апавяданні, нарысы, п’есы. Асн. тэмы твораў — гіст. звязанасць лёсаў, сац. праблемы ў вёсцы, унутр. свет чалавека.
ЛІПА́ТАЎ (Сяргей Міхайлавіч) (11.10. 1899, в. Глухаўка Серпухаўскага р-на Маскоўскай вобл. — 8.1.1961),
расійскі і бел. фізікахімік. Акад.АН Беларусі (1940), д-рхім.н. (1936), праф. (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1940—44 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, адначасова (1940—44) і з 1959 у Ін-це хіміі АН Беларусі. У 1944—59 у Маскоўскім тэкст. ін-це. Навук. працы па калоіднай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Распрацаваў агульную тэорыю сінерэзісу, схему атрымання віскозы, вакуумны спосаб фарбавання, прамысл. спосаб вырабу спірту з крухмала- і цэлюлозазмяшчальнай сыравіны.
Тв.:
Проблемы учения о лиофильньи коллоидах. Мн., 1941;
Высокополимерные соединения. Ташкент, 1943;
Физико-химия коллоидов. М.; Л., 1948.
Літ.:
С.М.Ліпатаў // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1961. № 1.
вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Велікаліпаўскага с/с і калгаса. За 9 км на ПнУ ад г.п. Хоцімск, 214 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Камунары. 512 ж., 195 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік вызвалення ад ням.-фаш. захопнікаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Мемарыяльны знак на месцы спаленай в. Вітава.
у беларусаў выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд ёмістасцю да 2 вёдзер. У сырой калодзе выдзёўбвалі асяродак, павольна высушвалі яе. Распарыўшы сценкі, устаўлялі дно; на пасудзіну нацягвалі абручы. Пашырана да сярэдзіны 20 ст.
сёмы месяц каляндарнага года (31 дзень), сярэдзіна лета. 15 Л. працягласць дня ў Мінску 16 гадз 39 мін, сярэдняя выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 57,7°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 590 МДж/м², радыяцыйны баланс дадатны (317 МДж/м²). На тэр. Беларусі сярэдняя месячная т-ра паветра 17,8°C (17,4°C на ПнУ, 18,5°C на ПдУ). Л. — самы дажджлівы месяц года (14—15 дзён з дажджамі), ападкаў ад 77 ммПдЗ да 95 мм на ПнУ. Характэрным для Л. з’яўляецца цвіценне ліпы драбналістай. На паверхні непраточных вадаёмаў паяўляецца мноства водарасцей і маленькіх плывучых раслін — расак, жабніку звычайнага. У пач.Л. цвіце бульба, грэчка, лён-даўгунец, агародніна. Даспяваюць суніцы, маліны, чарніцы, чырвоная і чорная парэчкі, наліваецца і спее яравая збажына. У канцы месяца пачынаецца жніво. Ліняюць дзікія прамысл. птушкі. Пачынаецца грыбны сезон.
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Свіслач, каля аўтадарогі Асіповічы — в. Свіслач. Цэнтр сельсавета і калект.-далявой гаспадаркі «Ліпень». За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 126 км ад Магілёва. 1000 ж., 401 двор (1999). Лясніцтва, участак Асіповіцкага лясгаса, цэх па перапрацоўцы драўніны, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі селішча банцараўскай культуры (6—8 ст.) і эпохі Кіеўскай Русі (10—13 ст.).
наступальная аперацыя войск Зах. фронту Сав. Расіі 4—23 ліп. ў савецка-польскую вайну 1920. Задача аперацыі — разгром сіл Паўн.-Усх. фронту Польшчы і вызваленне Беларусі. У пач. ліпеня войскі Зах. фронту (каманд. М.М.Тухачэўскі) у складзе 3-й, 4, 15, 16-й армій і Мазырскай групы войск мелі 81 тыс. штыкоў, 10,5 тыс. шабляў, 722 гарматы, 2913 кулямётаў. Паўн.-Усх. фронт Польшчы (каманд.ген. С.Шаптыцкі) складаўся з 1-й, 4-й армій і Палескай групы, налічваў каля 72 тыс. штыкоў і шабляў.
Гал. ўдар наносілі 4, 15 і 3-я арміі з Полацка-Лепельскага р-на на Свянцяны з тым, каб акружыць і знішчыць гал. сілы праціўніка ў раёне Глыбокае—Докшыцы. 4 ліп. ўдарная групоўка перайшла ў наступленне; 4-я армія прарвала фронт праціўніка, 5 ліп. заняла Германавічы. Часці і злучэнні 15-й арміі наступалі ўздоўж чыг. Полацк—Маладзечна, 4 ліп. яны прасунуліся на 15—20 км, 5 ліп. вызвалілі Глыбокае; 3-я армія фарсіравала р. Бярэзіна і заняла Докшыцы, 6-га ліп. — Параф’янава. У ноч на 7 ліп. ў наступленне перайшла 16-я армія, якая пасля фарсіравання р. Бярэзіна дзейнічала ў напрамку Ігумен—Мінск. Мазырская група вяла баявыя дзеянні з 19 чэрв.; 29 чэрв. яна вызваліла Рэчыцу і Мазыр, 10 ліп. — Бабруйск, 9 ліп. 3-і конны корпус — Свянцяны, 11 ліп. 16-я армія — Мінск, 15-я армія — Маладзечна.
12 ліп. Антанта прад’явіла сав. ўраду ультыматум (т.зв. ноту Керзана) з патрабаваннем спыніць наступленне войск Зах. фронту. Але паколькі польскі ўрад не звярнуўся з прапановай мірных перагавораў, сав. бок адхіліў ультыматум і прыняў рашэнне працягваць наступленне. 17 ліп. 15-я армія вызваліла Ліду, 19 ліп. 4-я армія — Гродна, 16-я армія — Баранавічы. Завяршылася аперацыя 23 ліп. вызваленнем Пінска часцямі Мазырскай групы. За 20 дзён войскі Зах. фронту прасунуліся больш чым на 300 КМ.