ачаговая глісная хвароба чалавека і жывёл, узбуджальнік якой трыхіна. Асн. носьбіты трыхін (трыхінел) — свойскія (свінні, каты, сабакі і інш.) і дзікія (ваўкі, лісы, мядзведзі, пацукі і інш.) жывёлы.
Чалавек заражаецца пры спажыванні мяса жывёл, заражанага лічынкамі паразіта. Прыкметы: ацёк твару (адсюль нар. назва адутлаватка), боль у мышцах (найб. міжрэберных і ног), ліхаманка (т-ра цела 39—40 °C). Часта на скурным покрыве з’яўляецца пляміста-папулёзная аднамомантная высыпка, падобная да высыпкі пры адры. У цяжкіх выпадках — ацёк усяго цела, затуманенне свядомасці. Лячэнне тэрапеўтычнае.
род паразітычных нематод кл. круглых чарвей. Найб. вядомая Т. спіраліс, палаваспелая стадыя якой жыве ў прасвеце тонкага кішэчніка пераважна драпежных або ўсёедных млекакормячых і чалавека. Выклікае трыхінелёз.
Даўж. самцоў 0,6—1,6 мм, самак 1,3—4,4 мм. Жывіцца сокамі тканак. Аплодненыя самкі ўкараняюцца ў сценку кішэчніка, нараджаюць лічынак, якія з токам крыві разносяцца па целе гаспадара. З капіляраў лічынкі мігрыруюць у папярочнапаласатыя мышцы, дзе растуць, скручваюцца ў спіраль і інкапсулююцца (захоўваюць жыццяздольны стан больш як год).
няправільны рост вейкаў, пры якім іх канцы накіраваны ў бакі і да вочнага яблыка. Прычыны Т. — блефарыт, трахома, дыфтэрыя вачэй, рубцы пасля апёкаў. Лячэнне хірургічнае.
Трыхіна: 1 — самец; 2 — самка; 3 — інкапсуляваныя лічынкі ў мышцах (а — свінні; б — ліса; в — белага мядзведзя).
Бясколерная вадкасць з саладкаватым пахам, tкіп 86,7 °C, шчыльн. 1464,2 кг/м³ (20 °C). Маларастваральны ў вадзе, утварае азеатропную сумесь (tкіп 73 °C, 7% вады); змешваецца з арган. растваральнікамі. На святле паступова акісляецца кіслародам паветра з утварэннем фасгену COCl2 (для стабілізацыі выкарыстоўваюць алкіламіны, эпаксіды і інш.). Атрымліваюць Т. разам з тэтрахлорэтыленам хлараваннем пры 400—450 °C у кіпячым слоі каталізатара (сілікагель) сумесі хлорэтанаў і хлорэтыленаў (адходаў вытв-сці вінілхларыду, дыхлорэтану). Выкарыстоўваюць для абястлушчвання металаў, хім. чысткі тэкст. вырабаў. Малатаксічны, ГДК у паветры населеных пунктаў 1 мг/м³ (сярэднясутачная), у вадаёмах 0,06 мг/л.
ТРЫХМАНЕ́НКА Віктар Фёдаравіч (10.5.1923, в. Гуменцы Камянец-Падольскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 27.10.1998),
бел. пісьменнік. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1963). Працаваў у БелТА (1947—49), з 1959 у газ. «Красная звезда», у 1974—79 рэдактар газ. «Во славу Родины». Друкаваўся з 1947. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аўтар зб-каў прозы «Складаны варыянт» (1958), «Чалавек распраўляе крылы» (1961), «Знаёмы почырк» (1964), «Сапраўдная вышыня» (1965), «Сястра белай бярозы» (1979), рамана «Небам хрышчаныя» (1969), дакумент. аповесці «Сяргей Грыцавец» (1987). Асн. тэмы твораў — гераізм сав. воінаў у Вял.Айч. вайну і ў мірны час, рамантыка ратнай працы, пераемнасць пакаленняў, фарміраванне і станаўленне характару моладзі.
Адбыўся 30—31.1.1986 у Мінску. Прысутнічала 806 дэлегатаў ад 807 тыс.чл. і канд. у чл. партыі (разам з вайсковымі арг-цыямі; 667 980 чл. і канд. у чл.КПБ). За час паміж XXIX i XXX з’ездамі КПБ павялічылася больш чым на 100 тыс.чал. Парадак дня: справаздачы ЦК КЛБ (М.М.Слюнькоў); Рэвіз. камісіі КПБ (Дз.В.Цябут); аб праекце новай рэдакцыі Праграмы КПСС (Слюнькоў); аб праекце змен у Статуце КПСС (Слюнькоў); аб праекце ЦККПСС «Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 1986—1990 гады і на перыяд да 2000 года» (М.В.Кавалёў); выбары ЦККПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд працаваў на этапе, калі эканоміка СССР уцягвалася ў крызіс, які набываў зацяжны і сістэмны характар. Вышэйшае парт. кіраўніцтва краіны імкнулася знайсці выйсце на шляхах перабудовы кіравання нар.-гасп. комплексам.
У якасці ключавой была пастаўлена задача поўнага пераводу нар. гаспадаркі на рэйкі інтэнсіўнага развіцця. Апераджальнае развіццё павінны былі набыць галіны, якія вызначаюць навук.-тэхн.прагрэс. Планавалася ўвесь прырост прадукцыі прам-сці, сельскай гаспадаркі, аб’ёмаў перавозак на транспарце і работ у буд-ве атрымаць за кошт павышэння прадукцыйнасці працы. Вял. роля адводзілася навуцы, яе інтэграцыі з вытв-сцю. Асаблівая ўвага звярталася на паляпшэнне ўмоў працы, жыцця. побыту людзей, стварэнне здаровага маральна-псіхал. клімату ў працоўных калектывах. выхаванне ў работнікаў высокай дысцыпліны і адказнасці. З’езд выказаўся за тое, каб перабудова ў рэспубліцы пачыналася з кіраўніцтва ЦККПБ і СМБССР, іх аддзелаў, апарату, з кіраўнікоў мін-ваў і ведамстваў. З’езд выбраў ЦККПБ з 159 чл. і 73 канд., Рэвіз. камісію КПБ з 49 чл.
Літ.:
Матэрыялы XXX з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. Мн., 1986.
першая агульнаеўрапейская вайна паміж краінамі габсбургскага блока (ісп. і аўстр.Габсбургі, падтрыманыя каталіцкімі князямі Германіі, папствам і Рэччу Паспалітай — Каталіцкая ліга) і антыгабсбургскай кааліцыяй (Францыя, Швецыя, Данія, Галандыя, а таксама Расія і ў пэўнай меры Вялікабрытанія, якія абапіраліся на герм. пратэстанцкіх князёў і антыгабсбургскі рух у Чэхіі, Трансільваніі і Італіі — Пратэстанцкая унія). Пачалася з-за рэліг. рознагалоссяў паміж католікамі і пратэстантамі Германіі і паступова перарасла ў паліт. барацьбу дынастыі Габсбургаў за гегемонію «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў Еўропе супраць Францыі і пратэстанцкіх дзяржаў. Т.в. складалася з шэрагу асобных войнаў. Бітвы ішлі на тэр. Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Польшчы і ВКЛ.
У 1617—18 аўстр. Габсбургі пачалі наступленне на прывілеі Чэхіі, якая захоўвала некат. незалежнасць у складзе іх імперыі. Гэта выклікала ў Чэхіі паўстанне 1618—20, якое стала першым чэшскім, або чэшска-пфальцскім перыядам вайны (1618—23). У 1620 войскі Каталіцкай лігі разбілі чэш. армію каля Белай Гары і ўстанавілі ў Чэхіі і Маравіі неабмежаваную ўладу Габсбургаў. У 1625 ваен. дзеянні пачала Данія пры падтрымцы Англіі, Галандыі і Францыі; пачаўся другі, або дацкі перыяд вайны (1625—29). Нягледзячы на шырокі сялянскі рух і дапамогу саюзнікаў, войскі імперскія і Каталіцкай лігі выцеснілі датчан з Паўн. Германіі і Данія, паводле міру ў Любеку 1929, адмаўлялася ад ўмяшання ў герм. справы. Уступленнем у вайну Швецыі, якой пагражала ўмацаванне Германіі на Балтыйскім м., пачаўся трэці — шведскі, або шведска-рускі перыяд вайны (1630—35). Швед. войскі перамаглі немцаў у баях каля Лейпцыга (1631), Лютцэна (1632) і інш. Адной з прычын перамогі Швецыі была вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, якая адцягнула на сябе ч. сіл Каталіцкай лігі. Аднак, пацярпеўшы паражэнне пад Смаленскам, Расія пайшла на перагаворы з Рэччу Паспалітай, і пасля падпісання Палянаўскага міру 1634 становішча шведскай арміі ўскладнілася. Паражэнне Швецыі ў 1634 каля Нёрдлінгена (Паўд. Германія) падштурхнула да ўступлення ў вайну Францыю. У апошні франка-шведскі перыяд вайны (1635—48) да Францыі і Швецыі далучыліся Галандыя, Мантуя, Савоя і Венецыя. Перамогі каля Брэйтэнфельдэ (1642), Ракруа (1643), Янкава (1645) выявілі істотныя перавагі франка-швед. кааліцыі. Імператар Фердынанд III вымушаны быў згадзіцца на цяжкія для «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ўмовы Вестфальскага міру 1648. У выніку Т.в. Швецыя атрымала шэраг герм. тэрыторый, Францыя — землі ў Эльзасе і пацвярджэнне яе правоў на гарады Мец, Туль і Вердэн. Герм. князі замацавалі фактычную незалежнасць ад імператара; Швейцарскі саюз і Галандыя прызнаны самастойнымі дзяржавамі. Т.в. паклала канец спробам аўстра-ісп. Габсбургаў усталяваць сваю гегемонію на еўрап. кантыненце, на доўгі час замацавала паліт. раздробленасць Германіі, садзейнічала ператварэнню Францыі і Расіі ў найб. моцныя краіны Еўропы.
Літ.:
Поршнев Б.Ф. Тридцатилетняя война и вступление в нее Швеции и Московского государства. М., 1976;
Яго ж. Франция, английская революция и европейская политика в середине XVII в. М., 1970;
История войн. Ростов н/Д;
М., 1997. Т. 2. С. 16—41.
Ю.В.Бажэнаў, В.А.Юшкевіч.
Рабаванне германскай вёскі салдатамі ў час Трыццацігадовай вайны. Карціна Б.Баўшке. 1954.
работнікі прамысл. прадпрыемстваў, міністэрстваў, ведамстваў, НДІ, парт. і сав. работнікі, якія ў 1955—57 былі накіраваны на гасп.-арганізац. работу ў вёску. Кіраўніцтва СССР заклікала «... аказаць дапамогу калгаснай вёсцы ва ўмацаванні адстаючых калгасаў кіруючымі кадрамі, накіраваўшы перадавых і найбольш падрыхтаваных людзей сацыялістычнага горада для пастаяннай работы ў якасці старшынь калгасаў». Пра накіраванне на працу ў сельскую гаспадарку падалі заявы больш за 100 тыс.чал., з іх адабрана больш за 30 тыс. работнікаў, больш за 90% з іх былі камуністы. У БССР заявы падалі 3 тыс.чал., у 1955 рэкамендавана і адабрана на пасады старшынь калгасаў 969 чал. Усяго па СССР у канцы 1956 працавалі больш за 32 тыс. Т., у БССР — 1341.