ТРЫХМАНЕ́НКА Віктар Фёдаравіч (10.5.1923, в. Гуменцы Камянец-Падольскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 27.10.1998),
бел. пісьменнік. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1963). Працаваў у БелТА (1947—49), з 1959 у газ. «Красная звезда», у 1974—79 рэдактар газ. «Во славу Родины». Друкаваўся з 1947. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аўтар зб-каў прозы «Складаны варыянт» (1958), «Чалавек распраўляе крылы» (1961), «Знаёмы почырк» (1964), «Сапраўдная вышыня» (1965), «Сястра белай бярозы» (1979), рамана «Небам хрышчаныя» (1969), дакумент. аповесці «Сяргей Грыцавец» (1987). Асн. тэмы твораў — гераізм сав. воінаў у Вял. Айч. вайну і ў мірны час, рамантыка ратнай працы, пераемнасць пакаленняў, фарміраванне і станаўленне характару моладзі.
Тв.:
Звуковой барьер. Хабаровск, 1959;
Наташины зорьки. Хабаровск, 1961;
Крылья на вырост. Мн., 1984;
На плечах своих: Повести. Мн., 1994.
т. 16, с. 10
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)