ТРЫЦЦАЦІТЫ́СЯЧНІКІ,

работнікі прамысл. прадпрыемстваў, міністэрстваў, ведамстваў, НДІ, парт. і сав. работнікі, якія ў 1955—57 былі накіраваны на гасп.-арганізац. работу ў вёску. Кіраўніцтва СССР заклікала «... аказаць дапамогу калгаснай вёсцы ва ўмацаванні адстаючых калгасаў кіруючымі кадрамі, накіраваўшы перадавых і найбольш падрыхтаваных людзей сацыялістычнага горада для пастаяннай работы ў якасці старшынь калгасаў». Пра накіраванне на працу ў сельскую гаспадарку падалі заявы больш за 100 тыс. чал., з іх адабрана больш за 30 тыс. работнікаў, больш за 90% з іх былі камуністы. У БССР заявы падалі 3 тыс. чал., у 1955 рэкамендавана і адабрана на пасады старшынь калгасаў 969 чал. Усяго па СССР у канцы 1956 працавалі больш за 32 тыс. Т., у БССР — 1341.

Ю.​Л.​Грузіцкі.

т. 16, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)