від алгебраічных выразаў, які не мае радыкалаў (пераменных пад знакам кораня). Калі літары, што ўваходзяць у Р.в., лічыць пераменнымі, то Р.в. задае рацыянальную функцыю ад гэтых пераменных.
лік, які можа быць выражаны як дзель двух цэлых лікаў. Кожны Р.л. выражаецца канечным дзесятковым дробам ці бясконцым перыядычным дробам.
Для Р.л. натуральным чынам вызначаны аперацыі складання, адымання, множання і дзялення (акрамя дзялення на 0), г.зн., што мноства Р.л. утварае алг. поле (гл.Поле ў матэматыцы). Поле Р.л. — найменшае поле, якое ўтрымлівае ўсе цэлыя лікі. Кожны ірацыянальны лік можа быць размешчаны паміж двума Р.Л. (значэнні па недахопу і па лішку), рознасць паміж якімі можа быць як пажадана малой. Гл. таксама Дроб у арыфметыцы.
РАЦЬКО́ (Анатоль Іванавіч) (н. 10.9.1950, в. Доўгае Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне калоіднай хіміі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рхім.н. (1993). Скончыў БДУ (1972). З 1975 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па даследаванні сарбентаў і сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў фіз.-хім. асновы сінтэзу гідраксідсілікатных і гідраксідфасфатных адсарбентаў з высокай тэрмічнай стабільнасцю. Выявіў заканамернасці фарміравання порыстай структуры цвёрдых цел у прысутнасці арган. і неарган. мадыфікатараў. Прапанаваў спосабы атрымання водаўстойлівага сілікагелю, спосаб ачысткі вадкіх харч. прадуктаў (малака, сокаў) і тэхнал. вод ад радыенуклідаў з выкарыстаннем мадыфікаваных прыродных неарган. іанітаў (клінаптылаліту і монтмарыланіту), новыя сенсорныя матэрыялы на аснове аксіду індыю.
Тв.:
Сорбция 137Cs и 90Sr модифицированными сорбентами на основе клиноптилолита (разам з А.С.Панасюгіным) // Радиохимия. 1996. Т. 38, вып. 1;
Влияние смешанных гидрококсокомплексов Fe—Al на пористую структуру монтмориллонита (у сааўт.) // Коллоидный журн. 1999. Т. 61, №5.
РАЦЭ́І (ад лац. oratio прамова, настаўленне, зварот),
жанр бел. фальклору; рыфмаваныя празаічныя творы віншавальна-павучальнага зместу. Узніклі ў даўнія часы, звязаны з зычэннем добрага здароўя і дабрабыту кожнай сям’і на новы год, Вялікдзень, перад пачаткам с.-г. работ і інш. Выконваліся звычайна рэчытатывам калядоўшчыкамі ці валачобнікамі. Вясельныя Р. выкарыстоўваліся ў час блаславення маладых, у т. л. зычэнні свата. Рэлігійныя Р. стылем блізкія да духоўных вершаў і звязаны з віншаваннем у сувязі з нараджэннем і ўваскрэсеннем Хрыста; лічацца школьнага паходжання.
сумесі энатыямераў, якія не праяўляюць аптычнай актыўнасці. Існуюць у выглядзе рацэмічных сумесей крышт. энантыямераў (кангламерат — простая сумесь аптычных антыподаў, узятых у эквімалекулярнай колькасці) ці рацэмічных змешаных крышталёў, утвораных абодвума энантыямерамі (гл.Аптычная ізамерыя), і малекулярных злучэнняў (сапр. Р.), утварэнне якіх абумоўлена вадароднымі сувязямі, індукцыйным і дысперсійным узаемадзеяннямі. Атрымліваюць Р. пры хім. (неасім.) сінтэзе, а таксама пры рацэмізацыі — абарачальным узаемным ператварэнні энантыямераў, якое адбываецца звычайна не самаадвольна, а, напр., пад уздзеяннем кіслот, шчолачаў, пры павышэнні т-ры. Вылучэнне энантыямераў з іх рацэмічнай сумесі наз. расшчапленнем Р. (працэс адваротны рацэмізацыі).
гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і часоў Кіеўскай Русі каля в. Рацюнкі Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Пляцоўка круглая, дыям. 45 м. Выяўлены рэшткі драўлянай сцяны, якой было ўмацавана паселішча, і рэшткі вял. жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены клінападобныя сякеры, тачыльныя брускі (асялкі) з каменю, вырабы з косці (долатцы, шпількі, праколкі, утульчатыя наканечнікі кап’я, грузік, абломак са стылізаванымі выявамі чалавека на адным баку і конніка на другім), фрагменты штрыхаваных пасудзін, формай падобных на посуд мілаградскай культуры; фрагменты керамікі з круглаватым пляскатым дном, рабрыстыя і слоікападобныя пасудзіны; гліняныя прасліцы; вырабы з жалеза (нажы, сярпы, шылы, іголкі, рыбалоўныя кручкі і інш.); бронзавае спіралепадобнае скроневае кольца, шыферныя прасліцы і інш.
харвацкі гісторык і паліт. дзеяч. Скончыў Венскі ун-т. З 1852 святар. З 1861 адзін з лідэраў Нар. ліберальнай партыі, з 1880 — Незалежнай нар. партыі. Выступаў за аб’яднанне харвацкіх зямель і самастойнасць паўд.-слав. зямель у складзе Аўстра-Венгрыі. Арганізатар і прэзідэнт (1867—86) Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў у Заграбе. Заклаў асновы харвацкай археаграфіі, выдаў вял. колькасць дакументаў па гісторыі паўд. славян. Працы Р. прысвечаны харвацкай дзяржаве 9—11 ст., барацьбе паўд. славян за незалежнасць у 11—15 ст., гісторыі багамільства (гл.Багамілы), харвацкага дзярж. права, рус. л-ры і гістарыяграфіі.
РАЧКО́ЎСКАЯ (Ірына Уладзіміраўна) (н. 9.5.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне гельмінталогіі і біяхім. фармакалогіі. Д-рбіял.н. (1986), праф. (1990). Скончыла БДУ (1960). З 1960 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па біяхім. фармакалогіі, гісталогіі і гістахіміі пры гельмінтозах птушак і млекакормячых, матэм. метадах у эксперым. гельмінталогіі.
Тв.:
Ответные реакции тканей.млекопитающих и птиц при воздействии некоторых антигельминтных соединений // Морфогенез органов и регулирующих систем в норме и эксперименте: Сб. науч. тр.Мн., 1985;
Нематоды и антигельминтные средства. М., 1994 (разам з Ю.К.Богаяўленскім, М.В.Чэбышавым).