арганічнае злучэнне, вытворнае гідразіну, C2H8N2. Вядомыя 2 ізамеры: Д. сіметрычны CH3NH—NHCH3 і Д. несіметрычны (CH3)2N—NH2. Практычнае значэнне мае несім-Д., бясколерная вадкасць, tкіп 62,8—63,8 °C, шчыльн. 791,1 кг/м³ (20 °C). Вельмі гіграскапічны, раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Моцная аснова, утварае ўстойлівыя солі з кіслотамі. Выкарыстоўваюць як гаручае ракетнага паліва (многатанажны прадукт). Раздражняе скуру, слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, ГДК 1 мг/м³.
аліфатычны сульфаксід, (CH3)2S=O. Гіграскапічная вадкасць без колеру і паху, tпл 18,45 °C, tкіп 189 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1096 кг/м³ (25 °C). Раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле, эфіры, бензоле. Выкарыстоўваюць як растваральнік у вытв-сці сінт. валокнаў, пестыцыдаў, як кампанент касметычных і лек. сродкаў (садзейнічае пранікненню праз скуру розных рэчываў), сумесі з вадой як антыфрызы і гідраўл. вадкасці.
N,N-дызамешчаны амід мурашынай к-ты, HCON(CH3)2. Бясколерная гіграскапічная вадкасць, tкіп 153 °C, шчыльн. 944,5 кг/м³ (25 °C). Змешваецца з вадой і з большасцю арган. растваральнікаў, за выключэннем алканаў. Слабая аснова, утварае няўстойлівыя солі з моцнымі мінер. к-тамі, гідралізуецца ў прысутнасці к-т і асноў. Выкарыстоўваюць як растваральнік у вытв-сці сінт. валокнаў, лакафарбавых матэрыялаў, штучнай скуры, поліамідаў, для вывучэння ацэтыленавых і дыенавых вуглевадародаў з газаў піролізу, для экстракцыі арэнаў. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй, ГДК 10 мг/м³. Гл. таксама Аміды кіслот.
ДЫМІТРЫЯ́ДЗІ (Адысей Ахілесавіч) (н. 7.7.1908, г. Батумі, Аджарыя),
грузінскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1958). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936, клас І.Мусіна). У 1937—74 (з перапынкамі) дырыжор, у 1952—65 гал. дырыжор Груз.т-ра оперы і балета. У 1965—73 у Вял. т-ры. У 1947—52 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Грузіі. Выкладаў у Тбіліскай (1937—41 і з 1957, праф. з 1961) і Маскоўскай (1968—73) кансерваторыях. Першы выканаўца шматлікіх твораў сав. кампазітараў. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены многія оперы і балеты. Дзярж. прэмія Грузіі 1989.
рускі нар.маст. промысел у слабадзе Дымкава (цяпер у межах г. Кірава, Расія). Існуе здаўна (у літаратуры згадваецца з 1811). Д.ц. лепяць з гліны, абпальваюць і па грунце размалёўваюць тэмперай, аздабляюць сусальным золатам; характэрны абагульненасць і гратэскавасць формаў. Матывы і старадаўнія, і новыя («барыня», «нянькі», казачныя сюжэты, сцэны побыту, анімалістычныя выявы). Яркая дэкаратыўная размалёўка ўключае геам. арнамент і мае імправізаваны характар. У 1919 створана майстэрня (з 1942 — цэх т-ва «Кіраўскі мастак», з 1956 — цэх у складзе Маст.-вытв. майстэрняў Кіраўскага аддзялення Маст. фонду Расіі).
Да арт.Дымкаўская цацка. З.Пенкіна. Руская зіма. 1961.
1) адтуліна ў столі курной хаты для выхаду дыму. Часам меў дымаход (драўляны або сплецены з лазы атынкаваны комін), завершаны 2-схільнай стрэшкай, аформлены яруснымі карнізамі і інш. элементамі аздобы.
2) Невял. франтончык, звычайна трохвугольны, у завяршэнні тарцовага схілу вальмавага даху. Першапачатковае функцыянальнае прызначэнне для выхаду дыму ад курной печы. Пашыраны пераважна на З і ПдЗ Беларусі ў жылых, культавых, гасп. будынках. Паступова ператварыўся ў дэкар. элемент даху, часам аздабляўся вільчыкамі, разьбой, у культавых збудаваннях — аб’ёмнай скульптурай.
Дымнік на даху царквы ў вёсцы Ялова Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.
род кветкавых раслін сям. дымніцавых. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 3 віды: Д. лекавая (F. officinalis), трапляецца ўсюды як пустазелле; Ваяна (F. vaillantii), вельмі рэдкі від, расце на мелавых агаленнях; казіная (F. capreolata), трапляецца зрэдку як здзічэлая.
Аднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаваным прамастойным сцяблом і стрыжнёвым коранем. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шызае, нібы дымчатае (адсюль назва), або зялёнае. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя, радзей белыя, з кароткімі шпорцамі, сабраныя ў гронкі. Плод арэшкападобны. Лек. (мачагонны, жаўцягонны, патагонны, узбуджаны і танізоўны сродак) і фарбавальныя расліны. Ядавітыя (маюць фумаравую к-ту, алкалоід фумарын).
зярнёная механічная сумесь каліевай салетры (75%), драўнянага вугалю (15%) і серы (10% па масе). Лёгка загараецца і хутка згарае (цеплата згарання 32,3 МДж/кг) без доступу паветра з утварэннем газаў, здольных выконваць значную мех. работу. У Кітаі вядомы з 10—11 ст., у Еўропе — з 13 ст. Да сярэдзіны 19 ст. заставаўся адзіным брызантным выбуховым рэчывам. Выкарыстоўваюць пры здабычы штучнага каменю, для вырабу вогнеправоднага шнура. Гл. таксама Порах.