ДЫ́ЦГЕН ((Dietzgen) Іосіф) (9.12.1828,
нямецкі філосаф. Самастойна авалодаў асновамі
Тв.:
В.І.Боўш.
ДЫ́ЦГЕН ((Dietzgen) Іосіф) (9.12.1828,
нямецкі філосаф. Самастойна авалодаў асновамі
Тв.:
В.І.Боўш.
ДЫЦУКРЫ́ДЫ,
вугляводы — алігацукрыды, малекула якіх мае 2 астаткі монацукрыдаў, злучаных гліказіднай сувяззю. Падзяляюцца на неаднаўленчыя (цукроза, трэгалоза) і аднаўленчыя (мальтоза, лактоза, цэлабіёза). У злучэннях неаднаўленчых Д. удзельнічаюць абодва гліказідныя гідраксілы, у аднаўленчых злучэнне ажыццяўляецца паміж гліказідным гідраксілам аднаго астатку і спіртавым гідраксілам другога астатку, у малекуле захоўваецца адна напалову ацэтальная групоўка. Па здольнасці ўдзельнічаць у рэакцыях нагадваюць монацукрыды. Пашыраны ў прыродзе ў свабодным выглядзе, з’яўляюцца структурнымі кампанентамі малекул гліказідаў, аліга- і поліцукрыдаў.
ДЫЦЭ́НТРА,
род кветкавых раслін
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамым разгалінаваным сцяблом і карэнішчам. Лісце трайчаста-раздзельнае, перыстарассечанае або складанае, зялёнае ці шызавата-зялёнае. Кветкі пляскатыя, сэрцападобныя (адсюль бытавая назва расліны — «разбітае сэрца»), пераважна ружовыя або пурпуровыя, у доўгіх аднабаковых гронках. Плод — каробачка.
Г.У.Вынаеў.