Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ге́ма, ‑ы, ж.

Каштоўны камень з выразаным на ім надпісам або малюнкам.

[Лац. gemma.]

гемаглабі́н, ‑у, м.

Бялковае рэчыва ў саставе крыві, якое надае ёй чырвоны колер і служыць пераносчыкам кіслароду ад органаў дыхання да ўсіх тканак арганізма.

[Ад грэч. háima — кроў і лац. globus — шар.]

гемараіда́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гемарою, уласцівы хвораму гемароем. Гемараідальны (шэра-жоўты) колер твару.

гемаро́й, ‑ю, м.

Хвароба застою крыві ў прамой кішцы, якая суправаджаецца расшырэннем вен і крывацёкам.

[Ад грэч. haimorros — крывацёк.]

гемаро́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гемарою. Гемаройная кроў.

гематаге́н, ‑у, м.

Лякарства ад малакроўя і заняпаду сіл, у састаў якога ўваходзіць гемаглабін.

[Ад грэч. háima — кроў і génos — род.]

гематало́гія, ‑і, ж.

Навука аб саставе, уласцівасцях і хваробах крыві.

[Ад грэч. háima — кроў і lógos — вучэнне.]

гемафілі́я, ‑і, ж.

Хваравіты стан, які характарызуецца схільнасцю да крывацёкаў з прычыны паніжэння здольнасці крыві згортвацца.

[Ад грэч. háima — кроў і philia — схільнасць.]