Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ге́сенскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: гесенская муха гл. муха.

геста́па, нескл., н.

Тайная дзяржаўная паліцыя ў фашысцкай Германіі, якая вылучалася крывавымі метадамі расправы са сваімі ахвярамі. Там, у гестапа, гаспадаром усяго быў кат ды яго памочнікі — пісталет і шыбеніца. Кавалёў.

[Ням. Gestapo — скарачэнне ад Geheime Staatspolizei.]

геста́павец, ‑паўла, м.

Фашыст, які знаходзіўся на службе ў гестапа.

геста́паўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гестапа, гестапаўца, які належыць, уласцівы ім. Ёмістыя скляпенні.. камяніцы былі прыстасаваны немцамі пад гестапаўскую турму. Лынькоў.

ге́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Верхняя асобна скроеная частка плацця, блузкі, да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; какетка (у 2 знач.).