Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гегелья́нец, ‑нца, м.

Паслядоўнік філасофіі Гегеля.

гегелья́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гегельянства, гегельянцаў. Гегельянская школа.

гегелья́нства, ‑а, н.

Абазначэнне ідэалістычных філасофскіх цячэнняў, якія выходзілі з вучэння нямецкага філосафа Гегеля і развівалі яго ідэі.

гегемані́зм, ‑у, м.

Палітыка, заснаваная на імкненні да сусветнага панавання над іншымі краінамі і народамі.

[Ад грэч. hēgemonia — панаванне.]

гегемо́н, ‑а, м.

Высок. Той, хто з’яўляецца галоўнай рухаючай і кіруючай сілай чаго‑н. Пралетарыят — гегемон рэвалюцыі.

гегемо́нія, ‑і, ж.

Першынство, перавага ў сіле ўплыву; кіраўніцтва. Гегемонія пралетарыяту ў рэвалюцыі.

[Грэч. hēgenomia — камандаванне, панаванне.]