Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гедані́зм, ‑у, м.

Ідэалістычны напрамак у этыцы, які сцвярджае, што вышэйшым ідэалам, мэтай жыцця з’яўляецца асалода, уцеха.

[Ад грэч. hēdonē — асалода.]

гедані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік геданізму.

гедані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геданізму. Геданічная этыка.