Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гебраі́зм, ‑а, м.

Слова або выраз, запазычаныя са старажытнаяўрэйскай мовы.

[Ад грэч. habraios — яўрэй.]

гебраі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне гебраістыкі.

гебраі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Комплекс навук аб старажытнаяўрэйскай мове, гісторыі, пісьменнасці, культуры.