геа...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з Зямлёй, з навукай аб Зямлі, напрыклад:
геа...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з Зямлёй, з навукай аб Зямлі, напрыклад:
геабата́нік, ‑а,
Спецыяліст у галіне геабатанікі.
геабата́ніка, ‑і,
Навука аб пашырэнні і размеркаванні раслін на паверхні Зямлі ў залежпасці ад клімату, асаблівасцей глебы, рэльефу і інш.
геабатані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геабатанікі.
геаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геаграфіі.
геагра́фія, ‑і,
1. Комплекс навук, якія апісваюць прыродныя ўмовы, размяшчэнне вытворчасці, умовы і асаблівасці яе развіцця ў розных краінах і раёнах.
2. Апісанне пашыранасці чаго‑н. на зямной паверхні або ў якой‑н. мясцовасці.
[Ад грэч. gē — зямля і gráphō — пішу.]
геадэзі́ст, ‑а,
Спецыяліст у галіне геадэзіі.
геадэзі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геадэзіі.
геадэ́зія, ‑і,
Навука аб формах Зямлі, вымярэнні і паказе яе на планах і картах.
[Ад грэч. gē — зямля і dáiō — раздзяляю.]
геалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геалогіі.