Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гераізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., каго-што.

Бачыць у кім‑, чым‑н. героіку, надзяляць гераічнымі рысамі. Гераізаваць учынак. □ Раман гераізуе капітана падводнага карабля Немо. «Маладосць».

гераіза́цыя, ‑і, ж.

Надзяленне гераічнымі рысамі каго‑, чаго‑н. Гераізацыя працы ў мастацкай творчасці.

гераі́зм, ‑у, м.

Праяўленне мужнасці, стойкасці, самаадданасці ў імя высокай мэты; доблесць, геройства. Працоўны гераізм савецкіх людзей. У барацьбе з нямецкімі фашыстамі беларускі народ праявіў масавы гераізм і самаахвярнасць.

гераі́н, ‑у, м.

Спец. Наркотык моцнага дзеяння.

[Фр. héróine.]

гераі́ня, ‑і, ж.

Жан. да герой.

•••

Маці-гераіня гл. маці.

гераі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гераічнага. Гераічнасць учынку.

гераі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны на подзвіг, на геройства, які праявіў геройства. Гераічны народ. Гераічная армія. □ Гераічнаю дзяржавай Стала Беларусь мая! Астрэйка.

2. Заснаваны на геройстве, звязаны з праяўленнем геройства. Гераічны ўчынак. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. // Багаты на подзвігі, геройскія ўчынкі. Гераічны час. // Які змяшчае ў сабе расказ пра подзвігі герояў. Гераічная аповесць. / у знач. наз. гераі́чнае, ‑ага, н. Гераічнае разумеецца як форма праяўлення заканамернасцей грамадскага жыцця. У. Калеснік.

3. Крайні, які патрабуе надзвычайнае напружання. Гераічныя намаганні. Гераічныя меры.

4. Які мае адносіны да герояў старажытнасці, расказвае пра іх подзвігі. Гераічны эпас.

гера́льдыка, ‑і, ДМ ‑дыцы, ж.

Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў.

[Ад лац. heraldus — вяшчальнік.]

геральды́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геральдыкі. Геральдычныя даследаванні.

гера́ніевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да герані. Гераніевая кветка. // Які здабываецца з лісця герані. Гераніевае масла.

2. у знач. наз. гера́ніевыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца герань, пеларгонія і інш.