гекато́мба, ‑ы,
Ахвярапрынашэнне ў Старажытнай Грэцыі (першапачаткова са 100 быкоў або іншых жывёл).
[Грэч. hekatómbē ад hekatón — сто і bús — бык.]
гекато́мба, ‑ы,
Ахвярапрынашэнне ў Старажытнай Грэцыі (першапачаткова са 100 быкоў або іншых жывёл).
[Грэч. hekatómbē ад hekatón — сто і bús — бык.]
гекза́метр, ‑а,
Шасцістопны дактылічны вершаваны размер з пастаяннай цэзурай, які склаўся ў антычнай паэзіі.
[Грэч. hexámetron ад héx — шэсць і métron — мера.]
гексахлара́н, ‑у,
Арганічнае рэчыва, моцны яд для знішчэння насякомых — шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.
гексаэ́др, ‑а,
Цела, абмежаванае шасцю плоскасцямі; шасціграннік.
[Ад грэч. héx — шэсць і hédra — аснова, паверхня, старана.]
гекта...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: сто, у сто разоў, напрыклад:
[Ад грэч. hekatón — сто.]
гектава́т, ‑а,
Адзінка вымярэння магутнасці, роўная 100 ватам.
[Ад грэч. hekatón — сто і слова «ват» — ад імя шатландскага механіка Джэймса Уата.]
гектаграфава́нне, ‑я,
гектаграфава́цца, ‑фуецца;
гектаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе;
Друкаваць на гектографе.
гектаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для гектаграфавання.
2. Які робіцца гектаграфаваннем.