Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ап’яне́ласць, ‑і, ж.

Стан ап’янелага.

ап’яне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення; захмялелы. Пятро, крыху ап’янелы ад выпітага лікёру, абнімаў.. [Любу] і цалаваў у вусны, у гарачыя шчокі. Шамякін.

2. перан. Узбуджаны чым‑н. Ап’янелы ад шчасця.

ап’яне́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. ап’янець.

2. перан. Захапленне, экстаз, самазабыццё. Любіць музыку да ап’янення.

ап’яне́ць, ‑еш, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць п’яным, упіцца. Пасля трэцяй шклянкі Візэнер ап’янеў. Шамякін. [Стойба:] — Толькі я адразу ап’янеў, бо дагэтуль ніколі не піў. Асіпенка.

2. перан. Прыйсці ў стан захаплення, узбуджанасці, экстазу ад якога‑н. моцнага ўражання, перажывання. Ап’янець ад радасці. Ап’янець ад шчасця. Ап’янець ад поспехаў.

ап’янёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ап’яніць.

ап’яні́ць, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Прывесці да стану ап’янення; напаіць. Пах багуну ап’яніў чалавека.

2. перан. Прывесці да стану захаплення, узбуджанасці, экстазу. Слава ап’яніла яго. □ Застаецца ў памяці вобраз калгаснага брыгадзіра — рамантыка, якога расчуліла, ап’яніла вясна. Бярозкін.

ап’яня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які п’яніць, ад якога хмялеюць, упіваюцца. Сярод дрэў, яшчэ не апранутых у вясновае ўбранне, чаромха нагадвала вялізны букет, ад якога цягнула .. ап’яняльным пахам. Стаховіч.

ап’яня́ць, ‑яе.

Незак. да ап’яніць.

ап’яня́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ап’яняць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, які праводзіць у стан ап’янення. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.

3. Дзеепрысл. незак. ад ап’яняць.