апрабава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апрабаваць.
апрабава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апрабаваць.
апрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Узяць на выпрабаванне, паставіць на (пад) выпрабаванне, перш чым пачаць карыстацца (якім‑н. механізмам). Апрабаваць трактар. // Правесці аналіз, вызначыць якасць, змест чаго‑н. Апрабаваць руду.
2. Даць апрабацыю, афіцыйна ўхваліць на аснове праверкі або шырокага абмеркавання.
3. Спец. Правесці апрабацыю (у 2 знач.).
апраба́цыя, ‑і, ж.
1. Афіцыйнае ўхваленне, якое выносіцца на падставе выпрабаванняў, праверкі. Апрабацыя навучальных праграм.
2. Спец. Абследаванне гатунковых якасцей пасеваў сельскагаспадарчых культур, парод жывёлы для адбору лепшых з іх. Палявая апрабацыя бульбы.
[Лац. approbatio.]
апрабо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. апрабоўваць — апрабаваць (у 1 знач.).
апрабо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да апрабоўваць.
апрабо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апрабаваць (у 1 знач.).
апра́ва, ‑ы, ж.
1. Рамка, абалонка, у якую ўстаўляецца што‑н. Заскочыла ў хату Аленка.., зірнулася ў люстэрачка ў бляшанак, аправе і на вуліцу выйшла. Колас. // Рамка ці што‑н. падобнае, што з’яўляецца аздобай чаго‑н. Шабля ў сярэбранай аправе.
2. Тое, што акружае як рамка. У раскошнай аправе праменняў з’явілася сонца. Самуйлёнак.
3. Металічнае пакрыццё, якое аздабляе абраз; абклад.
апра́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, выкарыстоўваецца для аправы (у 1, 3 знач.).
апра́віцца, апраўлюся, аправішся, аправіцца; зак.
1. Паправіцца, ачуняць; аднавіць свае сілы. Але гэтым разам не памёр стары, аправіўся. Гарэцкі. Андрыяну Цітавічу хацелася нешта такое гаварыць, нешта такое рабіць, каб Уладзік хутчэй аправіўся ад гора, ад пакутлівых перажыванняў. Марціновіч. // Дасягнуць ранейшага або блізкага да ранейшага стану. Аправіцца ад вайны.
2. Разм. Спаражніцца. Параўняўшыся з.. [вярбою], Булякін весела, жартаўліва скамандаваў: — Стой! Аправіцца, пакурыць! Колас.