Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апаве́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апавясціць.

апавіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апавіцца.

2. Зал. да апавіваць.

апавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апавіць.

апаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апавіць.

апаві́цца, апаўюся, апаўешся, апаўецца; апаўёмся, апаўяцеся; зак.

1. Апавіць сябе чым‑н. Апавіцца шалікам.

2. перан. Пакрыцца з усіх бакоў, ахутацца; заслацца (дымам, туманам). На сцяне партрэт Янкі Купалы ўжо апавіўся змрокам. Пестрак.

апаві́ць, апаўю, апаўеш, апаўе; апаўём, апаўяце; зак., што.

1. Абматаць, абкруціць што‑н. чым‑н. Апавіць галаву стужкай. // Размясціць вакол чаго‑н., абкружыць. Здаецца, недарэчным было да гэтых вочак-васількоў, да льняных кудзеркаў, што вянком апавілі твар яе [Ганнін] белы, браўнінг пры поясе, маленькая карабінка за плячыма, кулямётная стужка цераз плячо... Нікановіч. // Аплесці сабой (аб раслінах).

2. перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахугаць; заслаць (дымам, туманам). Лісце алае засыпае роў, Пушчу чорную апавіў туман. Караткевіч. Ціхі ночы спакой усё наўкол апавіў. Гурло. // Ахапіць, абняць (пра пачуцці). Невыразна лёгкі, як дымок, сум апавіў сэрца. Мурашка.

апавяда́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць апавядальнага.

апавяда́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто апавядае, расказвае аб чым‑н. — Ага, цікава, — успомніў наш, апавядальнік, — як сям’я Белавуса апынулася ў лесе. Гурскі. // Той, хто ўмее добра, выразна апавядаць. Словам,.. [кравец] быў не злы чалавек, гаварун, добры апавядальнік. Барсток.

2. Аўтар апавяданняў; пісьменнік. Маладыя апавядальнікі паглыбіліся ў працу над шырокімі палотнамі — раманамі і аповесцямі. «Маладосць».

апавяда́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да апавядальнік.

апавяда́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апавядання (у 1 знач.), які змяшчае апавяданне. Апавядальны сказ. Апавядальны жанр. // Спакойны, эпічны. Твор [Шамякіна «Глыбокая плынь»] быў вывераны на лепшым вымяральніку: сэрцы чытача. Апавядальны тон рамана глыбока хвалюе. Кучар.