Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апява́льнік, ‑а, м.

Той, хто ўслаўляе, славіць каго‑, што‑н. (пра паэтаў).

апява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апяваць — апець.

апява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да апяваць.

апява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апець.

апяка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апячыся.

2. Зал. да апякаць ​1.

апяка́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апячы.

апяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і апекаваць. Маці.. апякала адзінага свайго сынка за пяцярых бацькоў і пяцярых матак. Быкаў.

апяку́н, апекуна, м.

1. Асоба, якой даручана апека, апякунства. Прызначыць апекуна.

2. перан. Той, хто ахоўвае, абараняе каго‑, што‑н. [Варакса:] — А ты, Міхал, добранькім апекуном выступіў. Карпаў.

апяку́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да апякун.

апяку́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да апякунства. Апякунскія абавязкі. Апякунская камісія.

апяку́нства, ‑а, н.

1. Абавязкі па апецы. Узяць каго‑н. пад сваё апякунства.

2. перан. Дакучлівы клопат аб кім‑н., нагляд за кім‑н. Аднак Сяргей не змог доўга цярпець такога апякунства і ўмяшання ў яго сямейныя, справы. Рамановіч.