аптава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аптаваць.
аптава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.
Спец.
1. Выбраць (выбіраць) для сябе тое ці іншае грамадзянства, карыстаючыся правам аптацыі.
2. толькі незак. Зал. да аптаваць.
аптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго.
Спец. Ажыццявіць (ажыццяўляць) у адносінах да каго‑н. права аптацыі.
аптаві́к, ‑а, м.
Буйны гандляр, які вядзе аптовы гандаль.
апта́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Асоба, якая мае права на аптацыю.
апта́цыя, ‑і, ж.
Спец. Выбар грамадзянства, які звычайна дазваляецца зрабіць насельніцтву тэрыторыі, што перайшла ад адной дзяржавы да другой.
[Лац. optatio — жаданне.]
апто́вы, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з гандлем оптам; які робіцца оптам. Аптовы гандаль. Аптовыя цэны.
аптыма́льны, ‑ая, ‑ае.
Найбольш спрыяльны для чаго‑н., найбольш адпаведны чаму‑н., найлепшы. Аптымальныя нормы высеву. Аптымальны водна-паветраны і цеплавы рэжым.
аптыміза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Працэс надання чаму‑н. аптымальных, найбольш выгадных характарыстык, суадносін. Распрацоўка тэорыі аптымізацыі паліўна-энергетычнага балансу краіны. // Прывядзенне сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. Электронна-вылічальнай машыне зададзена праграма аптымізацыі размеркавання нагрузкі паміж рабочымі апаратамі.
аптымі́зм, ‑у, м.
Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.
[Ад лац. optimus — найлепшы.]