Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апо́весць, ‑і, ж.

1. Мастацкі твор апавядальнага характару, які займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем. Аповесць К. Чорнага «Вясна». □ — Хачу напісаць аповесць, як на Палессі жылі дзве прыгожыя краскі-панны і што з гэтага выйшла, — смяялася Габрынька. Колас.

2. Апавяданне пра якую‑н. падзею ў яе паслядоўным развіцці. Моўчкі слухаў Ігнась журботную аповесць сына невядомых бацькоў. Мурашка. Стары тым часам цягнуў сваю аповесць. Бядуля.

апо́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апаіць.

апо́й, ‑ю, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апаіць і стан паводле знач. дзеясл. абапіцца.

апо́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апойваць — апаіць.

апо́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да апойваць.

апо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апаіць.

апо́йка, ‑і, ДМ ‑йцы, ж.

Шкура малочнага цяляці.

апо́йкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да апойкі. Апойкавая шкура.

2. Зроблены з апойкі. Апойкавыя боты.

апо́йны, ‑ая, ‑ае.

Які апойвае, ап’яняе, дурманіць. Знадворку цягнула свежым, лёгкім і апойным паветрам. Гартны.

апо́ка 1, ‑і, ДМ апоцы, ж.

Спец. Прыстасаванне, у якім робіцца ліцейная форма.

апо́ка 2, ‑і, ДМ апоцы, ж.

Асадкавая цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём.