рассусо́льванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассусольваць.
рассусо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Доўга разважаць, гаварыць; траціць час на размовы. [Харчаў] перасіліў гоман у зале. — Я, канешне, рассусольваць не люблю, але з людзьмі невінаватымі я гавару вытрымана і ветліва. Мележ. — Пайшлі, нечага тут рассусольваць з ім, — як заўсёды, узгарэлася Прусава. Асіпенка.
рассці́л, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассцілаць — разаслаць 2; раскладанне тонкім пластом.
рассціла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассцілаць — разаслаць 2.
рассціла́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разаслацца.
2. Размяшчацца на вялікай прасторы. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку сінеў лубін. Шамякін. Абапал дарогі рассцілаліся зялёныя лугі. Мядзёлка.
3. Слацца нізка над паверхняй чаго‑н. Дым ішоў у глыбіню лесу і рассцілаўся там па зямлі. Кулакоўскі.
4. Зал. да рассцілаць.
рассціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разаслаць 2.
рассці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассцілаць — разаслаць 2.
рассыла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассылаць — разаслаць 1.
рассыла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да рассылаць.
рассыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разаслаць 1.