непа́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да непальцаў, Непала. Непальская мова.
непа́льцы, ‑аў; адз. непалец, ‑льца, м.; непалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. непалкі, ‑лак; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Непала.
непаме́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непамернага; празмернасць.
непаме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не паддаецца вымярэнню; вельмі вялікі, празмерны. Непамернае гора. Непамерны цяжар. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю. Чарот. Вёску падпалілі немцы за супраціўленне сялян цяжкім непамерным падаткам і кантрыбуцыям. Лынькоў.
непамы́сна, прысл.
Абл.
1. Прыкра, непрыемна. Спачатку я разгубілася, адчула сябе непамысна. Савіцкі.
2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці прыкрасці, нездавальнення. Стала вельмі непамысна. «Ну, куды я варты? Дзе ж мой характар?» Броўка.
непамярко́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непамяркоўнага.
непамярко́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не вызначаецца памяркоўнасцю; з якім цяжка згаварыцца, упарты. — Непамяркоўны ты чалавек, як я бачу! — расцяжна, матаючы галавою і разводзячы рукамі, прамовіла Марта. Гартны. Непамяркоўны і крыклівы сам, Комлік, аднак, любіў мірыць другіх. Карпаў.
непана́дна, безас. у знач. вык.
У выразе: каб непанадна было гл. быць.
непаня́тлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які з цяжкасцю разумее што‑н.; някемлівы, няцямлівы. Непанятлівы хлапчук. □ [Вяршкоў:] — Я.. не разумею — ці ты, праўда, непанятлівы, ці, можа, прытвараешся непанятлівым. Чыгрынаў.
2. Незразумелы, няясны. Палыны ўзышлі, вырас дуб малады, Зашумеў непанятлівым словам. Купала.