Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перайменава́цца, ‑мянуецца; зак.

Змяніць сваю назву, імя.

перайменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; зак., што.

Даць каму‑, чаму‑н. новую назву або імя. Перайменаваць вуліцу. Перайменаваць інстытут. Перайменаваць завод.

пераймяно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перайменавацца.

2. Зал. да пераймяноўваць.

пераймяно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перайменаваць.

перайна́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перайначыць.

перайна́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перайначваць — перайначыць.

перайна́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перайначыцца.

2. Зал. да перайначваць.

перайна́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перайначыць.

перайна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Змяніўшыся, стаць іншым; перамяніцца. Перайначыліся людзі. Перайначыўся настрой. □ Твар .. [Сямёна Васільевіча] у адзін момант перайначыўся, выраз стаў мяккі, добры, на ім адбілася спагадлівасць. Дуброўскі.

перайна́чыць, ‑чу, ‑чын, ‑чыць; зак., каго-што.

Змяніўшы, зрабіць іншым; перамяніць. Перайначыць жыццё. Перайначыць характар. □ У гэты момант я зусім яшчэ не думаў, што прыму рашэнне, якое пазней перайначыла ўсе мае меркаванні. Галавач. Усё яму не гэтак, усё хочацца перайначыць, перарабіць па-свойму. Кулакоўскі. // Падаць у іншым выглядзе, змяніць пры пераказе, перадачы і пад. Перайначыць матыў песні. □ Там, у кнізе, гэта было напісана ад трэцяй асобы, я перайначыў у думках усё на першую асобу і — запомніў назаўсёды. Васілёнак.