Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расстры́га, ‑і, м.

Служка рэлігійнага культу, пазбаўлены сану, або манах, пазбаўлены манаства.

расстрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расстрыгчыся.

2. Зал. да расстрыгаць.

расстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расстрыгчы.

расстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. расстрыг, ‑ла; зак., каго-што.

Пазбавіць духоўнага сану або манаства. Перш чым стаць настаўнікам у нашай Рагазінскай школе, Мірон Нічыпаравіч быў за дзяка ў Цалуйкаўскай царкве. А потым нешта не дагадзіў нейкаму благачыннаму, дык той яго расстрыг. Сабаленка.

расстры́гчыся, ‑стрыгуся, ‑стрыжэшся, ‑стрыжэцца; ‑стрыжомся, ‑стрыжацеся, ‑стрыгуцца; пр. расстрыгся, ‑лася; зак.

Зняць з сябе духоўны сан або манаства.

расстры́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расстрыгчы.

расстрыжэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстрыгаць — расстрыгчы.

расстрэ́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстраляць. // Смяротная кара, якая чыніцца выстралам з агнястрэльнай зброі. Прысудзіць да расстрэлу. □ На золаку, раненька-рана, Расу абабілі варожыя боты... Вялі на расстрэл партызана. Свірка.

2. Спец. Пашкоджанне канала ствала агнястрэльнай зброі (ад працяглай, частай стральбы).

расстрэ́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстрэльваць — расстраляць.

расстрэ́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расстрэльваць.