Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разло́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разломваць — разламаць і стан паводле знач. дзеясл. разломвацца — разламацца. // Вынік гэтага дзеяння; разламанае месца. Лінія разлому. □ [Кандрат] абскроб бульбіну аж да ружовай лушпайкі, разламаў, — пара так і паваліла з сопкага разлому. Караткевіч.

2. перан. Парушэнне ўнутранага адзінства, цэльнасці ў свядомасці чалавека, у грамадскім жыцці. Мне здаецца, яны не страцілі і ніколі не страцяць сва[ёй] глыбокай цікавасці тыя таемныя, кожны раз новыя, своеасаблівыя шляхі, па якіх ідзе чалавек ад вузка асабістых сваіх разломаў да поўнага расчынення сябе ў калектыве. Зарэцкі. Разлом у .. душы [Вярсенева] пачаўся даўно: з паражэння царскай Расіі ў вайне з Японіяй. Сяргейчык.

разло́мванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разломваць — разламаць.

разло́мвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разламацца.

2. Разм. Моцна, нясцерпна балець (звычайна пра галаву). Мы пагулялі, пачаставаліся гэтак, што назаўтра ў мяне былі парожнія кішэні і галава разломвалася не толькі ад п’янкі, але і ад думак, як жыць далей. Сабаленка.

3. Зал. да разломваць.

разло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да разламаць.

2. безас. Пра моцны боль у якой‑н. частцы цела. Круціла ў галаве, разломвала ад болю ўсю спіну. Дамашэвіч.

разло́мліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разломліваць — разламаць.

разло́млівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разламацца.

2. Разм. Моцна, нясцерпна балець (пра галаву).

разло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да разламаць.

2. безас. Пра моцны боль у якой‑н. частцы цела.

разлуза́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разлузаць.

разлуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскрыць (абалонку), каб дастаць семя; разлушчыць. А Віктар разлузаў гарбузік, укінуў зерне ў рот і зачаўкаў. Лобан.

разлу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разлузаць.