Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Качаючы, перамясціць усё, многае. Перакачаць бочкі ў падвал.

2. Разгладзіць, выпрастаць качалкай што‑н. яшчэ раз. Перакачаць нанава бялізну.

3. Разгладзіць качалкай усё, многае. Перакачаць усю бялізну.

перака́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакачваць.

перака́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакачаць.

перакачо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакачоўваць — пераначаваць.

перакачо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераначаваць.

перакаштава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакаштаваць.

перакаштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Пакаштаваць, папрабаваць усё, многае.

перакваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакваліфікаваць.

перакваліфікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.

1. Набыць (набываць) новую кваліфікацыю, прафесію. — Так, нашым падрыўнікам хутка трэба будзе перакваліфікавацца, — сказала Святлана. Шахавец.

2. толькі незак. Зал. да перакваліфікаваць.

перакваліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго.

Даць (даваць) каму‑н. новую кваліфікацыю. прафесію.