пераздаро́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Павітацца з усімі, многімі.
перазда́ць, ‑здам, ‑здасі, ‑здасць; ‑здадзім, ‑здасца, ‑здадуць; зак., што.
1. Здаць у карыстанне што‑н. нанава, на іншых умовах або каму‑н. другому. Пераздаць зямлю ў арэнду. Пераздаць пакой.
2. Разм. Здаць экзамен, залік паўторна, яшчэ раз. А мне ўспамінаецца, як некалі Барыс усё скардзіўся, што яму цяжка даецца матэматыка. Я ж казаў, што невялікая бяда і пераздаць адзін прадмет і ні ў якім выпадку не трэба кідаць вучобу ў машынабудаўнічым тэхнікуме. Мыслівец.
3. Здаць, раздаць нанава (карты).
перазда́ча, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераздаваць — пераздаць.
перазды́мак, ‑мка, м.
Здымак, атрыманы ў выніку пераздымкі.
пераздыма́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераздымаць — перазняць.
пераздыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перазняцца.
2. Зал. да пераздымаць.
пераздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перазняць.
перазды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераздымаць — перазняць і пераздымацца — перазняцца.
перазімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.
1. Пражыць, перабыць зіму, застацца дзе‑н. на зіму. [Галя] канчаткова вырашыла: прабыць яшчэ якое лета, перазімаваць зіму, а на вясну, калі цёпла стане, падацца адсюль. Сабаленка. — Я вы[к]лапатаў на зіму месца ў бараку. На цябе і на сябе .. Народу хоць многа там, але перазімаваць там можна будзе. Чорны.
2. Перанесці зімнюю сцюжу (аб жывёлах, раслінах). Перазімавала ж .. [збажына] пад тоўстай снежнай коўдрай добра — ніводнай вымаклай лапінкі не відаць. Шымук.
перазімо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Разм. Незак. да перазімаваць.