перазарадзі́ць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што.
Зарадзіць нанава, яшчэ раз. Перазарадзіць ружжо. Перазарадзіць фотаапарат. □ [Метак] перазарадзіў аўтамат і, пераскочыўшы плот, знік у ляшчэўніку. Бажко.
перазара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перазараджаць — перазарадзіць і стан паводле знач. дзеясл. перазараджацца — перазарадзіцца.
перазвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца; зак.
Разм. Пазваніць адзін аднаму па тэлефоне.
перазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.
1. Пазваніць зноў, яшчэ раз.
2. Пазваніць па тэлефоне ўсім, многім; абзваніць. Перазваніць усім знаёмым.
перазво́н, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. перазвоньваць (у 2, 3 знач.) і перазвоньвацца (у 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Перазвон Крамлёўскіх курантаў. □ Адчайна павісквалі скрыпкі, рассыпаліся з вясёлым перазвонам срэбныя бомы. Лынькоў. Касцы ў лугах пачалі сталёвы перазвон. Машара. А званы гудуць, плыве далёка Раніцаю свежай перазвон. Бялевіч. З самай раніцы і да позняга вечара з кузні даносіўся перазвон, малаткоў. Даніленка.
перазво́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перазваніцца.
2. Званіць папераменна ці адначасова з кім‑н. // Папераменна ці адначасова звінець. Перазвоньваюцца косы на сенажацях.
перазво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да перазваніць.
2. Званіць папераменна ва ўсе званы. // Звінець папераменна (пра званы, званочкі).
3. Папераменна звінець, удараючыся аб што‑н. або адно аб адно. Глуха гудзелі і перазвоньвалі металам гарматныя вежы. Лынькоў.
пераздава́цца, ‑здаецца; незак.
Зал. да пераздаваць.
пераздава́ць, ‑здай, ‑здаеш, ‑здае; ‑здаём, ‑здаяце.
Незак. да пераздаць.
перазда́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераздаць.