Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разліне́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да разлінейваць.

разліне́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разлінеіць.

разліне́йка, ‑і, ДМ ‑нейцы, ж.

Сукупнасць ліній; спосаб, якім разлінеена папера. Вузкая разлінейка паперы.

разліпа́цца, ‑аецца.

Незак. да разліпнуцца.

разлі́пнуцца, ‑нецца; пр. разліпся, ‑лася; зак.

Разм. Разысціся, расклеіцца (пра тое, што зліплася). Лісты разліпліся.

разлітава́цца, ‑туецца; зак.

Уст. Распаяцца.

разлітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Уст. Распаяць.

разліто́ўванне, ‑я, н.

Уст. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разлітоўваць — разлітаваць.

разліто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разлітавацца.

2. Зал. да разлітоўваць.

разліто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разлітаваць.