Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расслаі́цца, ‑слоіцца; зак.

1. Раздзяліцца на слаі. Горкая парода расслаілася.

2. перан. Падзяліцца на сацыяльныя групы, класы. Пры капіталізме сялянства расслаілася.

расслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; зак., каго-што.

1. Раздзяліць на слаі. Расслаіць кардон.

2. перан. Падзяліць на сацыяльныя групы, класы.

рассла́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расславіць.

расслаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да расславіць.

рассле́даванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расследаваць.

2. Следства. — Усё адразу павінна пайсці пад расследаванне: і дзе ячмень падзеўся з хамутамі і ці быў я за дыякана! Чорны.

рассле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расследаваць.

рассле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

1. Усебакова разгледзець (разглядаць), высветліць (высвятляць). Прычыну крушэння цягніка расследаваў і сам Вадзягін і палічыў яго як звычайную аварыю. Федасеенка.

2. Правесці (праводзіць) следства. Сам мінскі губернатар зацікавіўся здарэннем. Ён загадаў неадкладна расследаваць справу, выявіць зачыншчыкаў і сурова пакараць іх. Лобан.

расслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Прачытаць што‑н. з цяжкасцю, па складах. Якуб разгортвае .. [газеты] і кажа з жалем: — Вось толькі я чытаю не шыбка. Яшчэ сам сабе як-небудзь расслібізую... Якімовіч.

расслі́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Яздой, катаннем зрабіць слізкім. Расслізгаць дарогу санямі.

рассло́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расслаіць.