Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тарпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што.

Складаць у торцы (тарпы). Тарпаваць жыта. Тарпаваць авёс.

тарпаво́з, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая машына для перавозкі торпаў (тарпоў).

тарпакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Той, хто складае торпы (тарпы).

тарпа́н, ‑а, м.

Дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вынішчаны ў канцы 19 ст.

тарпаты́на, ‑ы, ж.

Сумесь смалістых рэчываў, якія выдзяляюцца хваёвымі дрэвамі і служаць сыравінай для атрымання шкіпінару і каніфолі; жывіца.

[Грэч. terebinthinos.]

тарпе́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Падводны сігарападобны снарад, які можа самастойна рухацца і наводзіцца на караблі для іх знішчэння. [Дзед Аўсей:] — У японскую кампанію, бывала, стаю ля гарматы [ваеннага карабля]... Тут табе снарады, тут табе тарпеды. Лынькоў.

[Ад. лац. torpedo — электрычны скат.]

тарпедава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тарпедаваць.

тарпедава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тарпедаваць.

тарпедава́цца, ‑дуецца; незак.

Зал. да тарпедаваць.

тарпедава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

1. Атакаваць тарпедаю; паразіць (паражаць) тарпедаю.

2. Спец. Узарваць (узрываць) зарад выбухнога рэчыва ў буравой свідравіне для расшырэння яе і павышэння адданы пласта.

3. перан. Падарваць (падрываць), парушыць (парушаць) знутры. Тарпедаваць дагавор аб раззбраенні.