секвестрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuсеквестра́тар, ‑а,
Той, хто праводзіць секвестрацыю (у 1 знач.).
секвестра́цыя, ‑і,
1. Налажэнне секвестру (у 1 знач.).
2. Утварэнне секвестру (у 2 знач.).
секво́я, ‑і,
Гіганцкае хваёвае дрэва, якое расце ў Паўночнай Амерыцы.
секс, ‑у,
Тое, што і сексуальнасць.
сексалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сексалогіі.
сексало́гія, ‑і,
Раздзел медыцыны, які вывучае праблемы біялогіі пола, палавой гігіены, палавой псіхалогіі, шлюбу і сям’і, палавога выхавання.
сексапатало́гія, ‑і,
Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем і лячэннем захворванняў, звязаных з парушэннем палавога жыцця і паводзін.
сексапато́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне сексапаталогіі.
сексо́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне сексалогіі.