Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераасігнава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераасігнаваць.

пераасігнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераасігнаваць.

пераасігнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Асігнаваць па-іншаму; змяніць асігнаванне чаго‑н.

пераасігно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераасігноўваць.

пераасігно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераасігнаваць.

пераасна́сціць, ‑нашчу, ‑насціш, ‑насціць; зак., што.

Аснасціць па-новаму; пераабсталяваць. Перааснасціць судна. Перааснасціць лабараторыю. Перааснасціць армію новай тэхнікай.

перааснашча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перааснашчаць.

перааснашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перааснасціць.

перааснашчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перааснашчаць — перааснасціць.

пераасэнсава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераасэнсаваць.