несула́дны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены суладнасці; нязладжаны. Несуладная работа. □ У вячэрняй цішыні чулася недзе на канцы вёскі п’яная песня на два несуладныя галасы. Дуброўскі. Думкі былі нястройныя, несуладныя, поўныя супярэчлівасці і развагі. Савіцкі.
несумле́нна,
1. Прысл. да несумленны.
2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць сумленнасці. Даваць хабар несумленна.
несумле́ннасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць несумленнага. Праўда адольвае крыўду, сумленныя сэрцы — несумленнасць нягоднікаў. Кучар.
2. Несумленныя паводзіны, несумленны ўчынак. Вера запэўнівала сябе, што яна зусім дарэмна падазравала Валодзю ў несумленнасці. Арабей.
несумле́нны, ‑ая, ‑ае.
Які страціў сумленнасць, які ідзе на непрыстойныя ўчынкі. Знаходзіліся такія куточкі, хоць і мала іх было, дзе несумленны чалавек, вядома, з хітрасцю ды асцярожнасцю, мог свае рукі пагрэць. Васілевіч. // Які выяўляе адсутнасць сумленнасці. Працоўны чалавек ніколі не спакушаўся багаццем, нажытым несумленным шляхам. Шкраба.
несумне́нна,
1. Прысл. да несумненны.
2. безас. у знач. вык. Аб тым, што не выклікае спрэчак, сумнення. Несумненна, што.. [партызаны] дзесьці тут недалёка. І.. [Наташа] не вернецца дадому, пакуль не знойдзе іх. Шамякін.
3. у знач. пабочн. Бясспрэчна, без усякага сумнення. [Андрэй:] — [Сашка] — шпік, і ён, несумненна, звязаны з паліцыяй. Машара.
несумне́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць несумненнага; бясспрэчнасць. Несумненнасць перамогі. Несумненнасць доказаў.
несумне́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не выклікае сумненняў; бясспрэчны. [Бутылін:] — У.. [Івановай] несумленныя задаткі вучонага. Васілевіч. Пераклад балады «Пані Твардоўская», перапоўненай народным гумарам, — несумненная ўдача перакладчыка. Палітыка.
несумяшча́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць несумяшчальнага. Несумяшчальнасць камуністычнай маралі з рэлігіяй.
несумяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не можа існаваць, спалучацца з чым‑н. Часам сутыкаліся паміж сабою прынцыпова несумяшчальныя пункты погляду, розныя арыентацыі, неаднолькавае разуменне шляхоў развіцця беларускай літаратуры. Перкін.
несупадзе́нне, ‑я, н.
Адсутнасць супадзення. Валя зверыла свой адказ з адказам па задачніку і засталася яўна расчараванай несупадзеннем. Васілевіч. Начальнік штаба час ад часу зазіраў у пратакол учарашняга допыту, шукаючы хоць якога-небудзь несупадзення ў адказах, але арыштаваныя не збіраліся, і гэта злавала яго. Новікаў.