Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінахро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Кінафільм або кіначасопіс пра падзеі бягучага грамадскага жыцця. // Жанр кінамастацтва, звязаны з узнаўленнем такіх падзей.

кіначасо́піс, ‑а, м.

Кароткаметражны кінафільм, які змяшчае інфармацыю пра розныя грамадска-палітычныя падзеі.

кінаэкра́н, ‑а, м.

Спецыяльная плоская або ўвагнутая паверхня, на якую праектуецца кінафільм.

кінаэпапе́я, ‑і, ж.

Кінафільм, які апавядае пра вялікія гістарычныя падзеі, стварае шырокую шматпланавую карціну грамадскага жыцця.

кінгсто́н, ‑а, м.

Клапан у падводнай частцы судна для набірання або вылівання вады.

[Ад уласн. імя.]

кіндзю́к, ‑а, м.

Разм. Страўнік.

кінематаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак. і незак., што.

Знімаць, фатаграфаваць людзей, прадметы і пад. на экране перад гледачамі.

кінематаграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Работнік кінематаграфіі.

кінематаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кінематаграфіі, кінематографа. // Уласцівы кінематаграфіі, характэрны для яе. Кінематаграфічны вопыт. Кінематаграфічны твор.

•••

Кінематаграфічная істужка гл. істужка.

кінематагра́фія, ‑і, ж.

1. Тое, што і кінамастацтва. Кінематаграфія Беларусі.

2. Галіна культуры і прамысловасць якая выпускае кінафільмы і паказвае гледачам.