гарвыканко́м, ‑а,
Гарадскі выканаўчы камітэт.
гарвыканко́м, ‑а,
Гарадскі выканаўчы камітэт.
гарга́ра, ‑ы,
гардзі́на, ‑ы,
Цюлевая занавеска на ўсё акно.
[Ням. Gardine.]
гардзі́навы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гардзінны.
гардзі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гардзіны; прызначаны для вырабу гардзін.
гардэмары́н, ‑а,
У дарэвалюцыйнай Расіі — званне выхаванца старэйшага класа марскога кадэцкага корпуса, а таксама чын (ніжэйшы за мічмана) у флоце.
[Фр. garde-marine.]
гардэ́нія, ‑і,
Паўднёвая вечназялёная кустовая расліна сямейства марэнавых з прыгожымі пахучымі кветкамі.
гардэро́б, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Шафа для адзення.
2. ‑а. Месца ў грамадскім памяшканні, прызначанае для захоўвання верхняга адзення; раздзявальня.
3. ‑у. Усё адзенне аднаго чалавека.
[Фр. garde-robe.]
гардэро́бная, ‑ай,
Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).
гардэро́бны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца гардэробам, прызначаны для гардэробу (у 3 знач.).