Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вадаскі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вадаскіду. Вадаскіднае збудаванне.

вадаспа́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышчы ракі. Яны спусціліся да вадаспада, дзе вада кіпела, нібы ў катле, з шумам плёскалася і разбівалася каскадамі пырскаў... Каваль.

вадаспу́ск, ‑а, м.

Труба, па якой спускаюць ваду з вадасховішча праз плаціну.

вадасхо́вішча, ‑а, н.

Штучны вадаём для збору і захавання вады.

вадасхо́вішчны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вадасховішча.

вадасцёк, ‑а, м.

1. Пакатае месца, па якім сцякае вада. // Прыстасаванне для сцёку вады (труба, жолаб).

2. Сістэма канаў, рышткоў, труб для адвядзення каналізацыйнай, грунтавой вады з населеных месц у прыродныя вадаёмы.

вадасцёкавы, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для сцёку вады. Вадасцёкавая труба.

вадатру́бны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: вадатрубны кацёл — паравы кацёл, у якім вада ператвараецца ў пару, праходзячы па трубах, нагрэтых гарачым газам.

вадахлёб, ‑а, м.

Разм. іран. Пра таго, хто п’е многа вады, любіць рэдкую страву.

вадацёк, ‑у, м.

Спец. Агульная назва для натуральных і штучных водных патокаў (рэк, каналаў і пад.), якія маюць свабодную водную паверхню; паток вады.