Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рассла́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

1. Пазбавіцца сіл, напружання; аслабець. Вова расслабіўся і сёмы раз ужо не перакуліўся, калыхнуўся назад. Хомчанка. Холад між тым і асвяжаў, не даваў расслабіцца, напружваў усе мышцы. Быкаў.

2. Стаць слабкім; пасвабаднець; расслабець. [Даніла] намацаў дрыжачымі пальцамі канец раменьчыка на хамуце, рвануў яго на сябе — супонь расшморгнулася, расслабілася, і Белакапытны, вылузаўшы галаву з хамута, выскачыў з баразны. Капыловіч.

рассла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Зрабіць слабым, ненапружаным; аслабіць. [Іван] на хвіліну расслабіў мускулы, стараючыся раўней дыхаць. Быкаў. Стары расхваляваўся, успамінаючы, і хваляванне зусім расслабіла яго. Кірэенка.

2. Адпусціць, зрабіць слабкім (што‑н. туга звязанае, нацягнутае). Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі як мог, кратаць звязанымі рукамі, каб расслабіць вузел. Ермаловіч. Жанчына расслабіла туга завязаную пуховую хустку, лёгка пакруціла маленькай галавой, а потым пачала расшпільваць паліто. Адамчык.

рассла́бленасць, ‑і, ж.

Стан расслабленага; упадак сіл. Нейкая непрыемная расслабленасць авалодала Ігарам. Васілёнак.

расслабле́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расслабляць — расслабіць і расслабляцца — расслабіцца.

рассла́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расслабіць.

2. у знач. прым. Пазбаўлены сілы, аслабелы. Вялым і расслабленым злазіў Алёшка з елкі, на якую так спадзяваўся. Якімовіч. Няхай вецер галаву асвяжыць, адгоніць тое, што, нібы гіпноз, падначальвае, супакойвае і робіць мяккім, расслабленым. Васілевіч. // Які сведчыць пра ўпадак сіл, слабасць. У падпалкоўніка быў расслаблены голас, быццам сп хворы ці дужа змарыўся. Асіпенка. Словы .. [Савіньскага] пераходзяць у нейкі расслаблены, амаль дзіцячы лепет, просьбу, пяшчоту, якая болем адгукаецца ў душы... Брыль. // Вялы, няцвёрды, без напружання мускулаў. Расслабленая поза. □ [Хлопцы] пайшлі прэч — абодва надзіва падобныя і нават хада ў іх была таксама аднолькавая — якаясь расслабленая, віхлястая. Васілёнак.

расслабля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да расслабіцца.

2. Зал. да расслабляць.

расслабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да расслабіць.

рассла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. расслаб, ‑бла; зак.

Стаць слабым, ненапружаным; аслабець. Усе мускулы, здаецца, расслаблі, угаманіліся, быццам адпушчаныя струны. М. Ткачоў. Рукі .. [Сцяпанавы] адразу расслаблі, упусцілі акраец. Быкаў.

рассла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Моцна расхваліць, надзяліць каго‑, што‑н. славай; уславіць. Расславіць подзвігі герояў.

2. Распусціць чуткі, плёткі пра каго‑, што‑н. Расславіць жанчыну на ўвесь раён.

расслае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расслаіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расслаіцца.