перакампано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакампаноўваць — перакампанаваць.
перакампасці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Закампасціраваць нанава, яшчэ раз. Перакампасціраваць білет на вячэрні поезд.
перакамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Скамплектаваць нанава, яшчэ раз. Перакамплектаваць зкіпаж парахода. Перакамплектаваць бібліятэку.
перакамплекто́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перакамплектоўваць.
перакамплекто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакамплектаваць.
перакамячы́цца, ‑мечыцца; зак.
Разм. Скамячыцца, пакамячыцца — пра ўсё, многае.
перакамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.
Разм. Скамячыць, пакамячыць усё, многае.
перакана́льнасць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і пераканаўчасць. — Ды я ж не маленькая! — гаварыла .. [Ніна] з усёй пераканальнасцю сваіх дваццаці год. Сіўцоў.
перакана́льны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і пераканаўчы. Нешматлікія, скупыя дэталі ствараюць пераканальны вобраз, у якім нявольнік уласнасці і чалавек жывуць побач. Кучар.
перакана́насць, ‑і, ж.
Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н. Браты .. Ліскоўскія гаварылі многа, з вялікай перакананасцю, гаварылі так, як бы толькі ў іх адчынены вочы на ўсе праявы жыцця. Колас.