перакалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго-што.
Пакалыхаць усіх, многіх. Я падумаў сабе з болем: «Насця такі навучылася дзяцей няньчыць, усіх жа гэтых хлопцаў перакалыхала ды перанасіла на сваіх руках»... Сабаленка.
перакаме́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакамячыць.
перакамісава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакамісаваць.
перакамісава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго.
Разм. Вызначыць на перакамісіі стан здароўя, годнасці да чаго‑н. і пад. Перакамісаваць хворых. Перакамісаваць ваеннаабавязаных.
перакамі́сія, ‑і, ж.
Паўторная камісія, паўторны медыцынскі агляд. У шпіталях пачынаюцца перакамісіі, хто крыху падлячыўся — на фронт адпраўляюнь. Жычка.
перакамісо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакамісаваць.
перакамісо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
Разм. Тое, што і перакамісія. [З. Бядуля:] — Пасля лячэння паставілі на перакамісоўку і зволілі з белым білетам. Хведаровіч.
перакампанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Нанава скласці кампазіцыю (карціны, музычнага твора і пад.). Перакампанаваць карціну.
перакампано́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перакампаноўваць.
перакампано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакампанаваць.