рассакрэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да рассакрэціць.
рассартава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассартаваць.
рассартава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рассартаваць.
рассартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Размеркаваць па сартах, па якіх‑н. аднародных адзнаках. Рассартаваць тавары. Рассартаваць насенне.
рассарто́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассартоўваць — рассартаваць.
рассарто́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да рассартоўваць.
рассарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да рассартаваць.
рассарто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассартоўваць — рассартаваць.
рассва́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Парваць дружбу, знаёмства з кім‑н.; разлічыцца з кім‑, чым‑н. Ці дасць зямля табе збавенне Ад злога панскага насення? З адным рассватаешся тут, Там у другі залазь хамут. Колас. І камуна з гэтымі «камунарамі» рассваталася, выкінуўшы іх са сваёй сям’і, бо не хацелі яны аддана, як і ўсе, працаваць. Галавач.
рассвідрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рассвідраваць.