раззбро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раззброіцца.
2. Зал. да раззброіць.
раззбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раззброіць.
раззвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца.
Разм. Пачаць доўга і моцна званіць.
раззвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак., што, аб чым, пра што, з дадан. сказам.
Разм. Расказаць усюды, усім (якія‑н. звесткі, чуткі і пад.). Раззваніць навіну. □ — Пісьмо трапіла Пранасу Парэчкусу, і ён раззваніў пра гэта бацькам і на ўсё сяло. Броўка. [Стараста] не можа стрымацца, каб не раззваніць аб здольнасцях Дулебы і старанна падрыхтоўвае грунт для славы новага пісара, як незвычайнага мастака чытаць «апостала». Колас.
раззвіне́цца, ‑ніцца; зак.
Разм. Пачаць доўга, не перастаючы, звінець.
раззво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раззваніць.
раззлава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раззлаваць.
2. у знач. прым. Якога ўвялі ў злосць, раззлавалі. Перад .. [Сымонам] стаяў не той рахманы жартаўнік Даніла, добры і памяркоўны швагер, а раззлаваны, чужы чалавек. Чарнышэвіч. Раззлаваны зубр надзвычай быстры і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека. Хадкевіч. // Які выяўляе злосць, раздражненне. Раззлаваны твар.
раззлава́цца, ‑злуйся, ‑злуешся, ‑злуецца; ‑злуёмся, ‑злуяцеся; зак.
Прыйсці ў стан злоснага раздражнення. [Талаш:] — Вось, таварыш начальнік, прыехалі .. [жаўнеры] забіраць маё апошняе сена. Прасіў, маліў іх, а яны яшчэ і штурхаць пачалі мяне. Ну, я і раззлаваўся і кінуўся на іх з сякерай. Колас.
раззлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак., каго.
Увесці ў злосць каго‑н., прывесці ў стан злоснага раздражнення. [Валерава] клапатлівасць раззлавала мяне, але я зноў стрымалася. Савіцкі. Потым ужо .. [Хадоська] падумала, што Хоня дарэмна не саступіў: толькі раззлаваў бацьку. Мележ.
раззнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Разм.
1. Перарваць, спыніць знаёмства з кім‑н.
2. Перазнаёміцца з усімі, многімі, пашырыць круг знаёмых. Раззнаёміцца з суседзямі. Раззнаёміцца ў горадзе.