Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераду́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадубіць.

перадубо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад уборкай ураджаю, папярэднічае ўборцы. [Ілья Сямёнавіч:] — У сельсавеце ў нас была перадуборачная нарада рэдактараў калгасных насценных газет. Паслядовіч.

пераду́жацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Падужацца з усімі, многімі.

пераду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Узяць верх, перамагчы. Але Тодар з гэтым ніяк не мог пагадзіцца. Яму ўсе яшчэ думалася, што сабака ачуняе, перадужае сваю хваробу. Ляўданскі.

2. Падужаць усіх, многіх або ўсё, многае.

пераду́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадужаць.

пераду́маны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадумаць.

пераду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Падумаўшы яшчэ раз, змяніць свой намер, прыняць іншае рашэнне. Кастусь падышоў да акна, хацеў пастукаць, але перадумаў. С. Александровіч. Над пераходам з’явілася чайка і паляцела ўслед. Потым перадумала, нешта выглядзела сабе ў хвалях, спрытна спікіравала. Даніленка.

2. што, аб чым і без дап. Падумаць пра ўсё, многае. Малады настаўнік шмат перажыў, перадумаў. Колас. Пальчык апынуўся на гаўптвахце. Усяго яму ўляцела дзесяць сутак. Часу было многа, каб перадумаць усё, узважыць і ў многім пакаяцца. Дамашэвіч.

пераду́мвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадумваць.

пераду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадумаць.

перадумо́ва, ‑ы, ж.

1. Папярэдняя ўмова. Словам, створаны самыя спрыяльныя палітычныя, ідэалагічныя, арганізацыйныя, прававыя і матэрыяльна-фінансавыя перадумовы для карэннага, якаснага паляпшэння дзейнасці мясцовых Саветаў. Машэраў.

2. Зыходны пункт якога‑н. разважання.