Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перазніма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перазняцца.

2. Зал. да перазнімаць.

перазніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перазняць.

перазня́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перазняць.

перазня́цца, ‑знімуся, ‑знімешся, ‑знімецца; зак.

Сфатаграфавацца нанава, іначай, яшчэ раз.

перазня́ць, ‑зніму, ‑знімеш, ‑зніме; зак.

1. каго-што. Зняць, сфатаграфаваць нанава, яшчэ раз. Перазняць кадр фільма. // Сфатаграфаваць з малюнка, гравюры, фотакарткі і пад.

2. што. Зняць новую копію з чаго‑н. Перазняць копію з пасведчання.

3. што. Зняць новы план пры дапамозе якіх‑н. інструментаў.

4. што і без дап. Паўторна зняць (карты).

перазо́л, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перазаліць і стан паводле знач. дзеясл. перазаліцца.

перазо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перазаліць.

перазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Моцна азябнуць; перамерзнуць.

пераі́грыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераігрываць — перайграць.

пераі́грывацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераігрываць.