Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадраць.

перадра́цца, ‑дзярэцца; зак.

Разм. Разадрацца надвае, на часткі; падрацца.

перадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак.

Разм.

1. што. Разадраць папалам, на часткі. [Партызан] з сілаю рвануў паперу надвое, пасля яшчэ раз перадраў, кінуў на падлогу. Арабей.

2. што. Падраць, разадраць усё, многае. // Падраць, доўга носячы што‑н.

3. каго. Задраць, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і жывёл).

4. што. Працерці на тарцы ўсё, многае. Перадраць усю бульбу.

5. што. Ачысціць ад шалупіння зерне, робячы крупы.

перадро́давы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад родамі, папярэднічае родам. Перадродавыя схваткі.

перадру́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перадрукоўваць — перадрукаваць.

2. Твор, артыкул, перадрукаваны адкуль‑н. Леапольд Гушка, праглядаючы газету, прабег вачыма кароткую нататку — перадрук з польскіх газет. Чорны.

перадрукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадрукаваць.

перадрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Перавыдаць друкарскім спосабам, надрукаваць, змясціць паўторна ў другім друкаваным органе. — Заметку надрукуюць, потым яе перадрукуюць іншыя газеты. Шахавец. Вядома, што брашуру [У. І. Леніна] перадрукавалі Віцебская і Мінскам групы. «Помнікі».

2. Перапісаць начыста на пішучай машынцы або друкарскім спосабам. — Якую ж табе даведку? (Несцяровіч выцягнуў з кішэні карандаш) — Лепш бы чарнілам. — Нічога, пасля машыністка перадрукуе. Дзе ж ты бачыў, каб такую даведку даваць ад рукі пісаную. Чорны.

перадруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перадрукоўваць — перадрукаваць.

перадруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадрукоўваць.

перадруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадрукаваць.