Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.

1. Размяць, раздрабніць зубамі ў роце ежу або што‑н. іншае. Разжаваць хлеб. Разжаваць мяса.

2. перан. Разм. Вельмі падрабязна растлумачыць, расказаць. Атрымлівалася, што мы не вучні пятага класа, а нейкія выхаванцы дзіцячага сада, якім трэба ўсё разжаваць і гатовае пакласці ў рот. Навуменка.

разжа́лаванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разжалаваць.

разжа́лаваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разжалаваць.

2. у знач. прым. Якога разжалавалі. Сярод [гайдуцкага] племені трапляліся розныя людзі: дзеці дробных збяднелых паноў, чыноўнікаў, разжалаваныя афіцэры царскай арміі. Якімовіч.

разжа́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

Панізіць у чыне або ў пасадзе за якую‑н. правіннасць. Як.. [Кідалу] пакараюць? Разжалуюць, пашлюць у штрафны батальён? Шамякін.

разжа́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разжаліць.

2. у знач. прым. Які паддаўся жалю, чуллівасці; расчулены. Разжалены бацька пашкадаваў сына.

разжа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Паддацца пачуццю жалю, жаласці. А тут разжаліўся. Шкада мне стала жывога стварэння. Забраў я .. [шчаня], у шапку паклаў, дадому занёс. Сачанка.

2. Пачаць занадта жаліцца.

разжа́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё жалю. В. Быкаў піша аб смерці сурова і строга, не імкнецца разжаліць, давесці да слёз чытача. Дзюбайла. Рыбака .. мала цікавіла і мала прапала — і яе жалобна-жаласлівы тон і тое, што яна адна. Ён ужо ведаў гэты вяскова-жаночы звычай — разжаліць яго было цяжка. Быкаў.

разжало́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Паддацца пачуццю жалю, жальбы.

разжало́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Разм. Выклікаць пачуццё жалю, жальбы. — Што гэта вы, Аня! А то вы і мяне разжалобіце, чаго добрага — жартам сказала Саша, а ў самой дрыжэлі губы і голас ненатуральна звінеў. Шамякін. [Вера:] — То бывала, хоць вяроўкі з яго [Пятра] ві, а то і гаворыцца не даўся: Можа б вы там, старшынька, закінулі слоўца. Скажэце, што хеарэю і аб ім смуткую. Разжалобце сэрца. Пальчэўскі.

разжа́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разжаліцца.