Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыкламе́н, ‑у, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства першакветных з яркімі кветкамі; альпійская фіялка. Цыкламен вясенні. □ У аранжарэях і пакоях цвітуць прымулы, цыкламены. «Беларусь».

[Ад грэч. kykláminos.]

цыклані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыклону. Цыкланічны віхар. Цыкланічныя з’явы.

цыклапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Масіўны, вельмі вялікі (звычайна пра збудаванні). Цыклапічная калона. □ Рэшткі горада на .. берагах — гэта рэшткі марскога порта. Сярод іх — руіны цыклапічных пабудоў. Шыцік.

цыклатро́н, ‑а, м.

Устаноўка для паскарэння руху зараджаных часцінак, якая дазваляе праводзіць ядзерныя даследаванні. Усё ўразіла іх [юнакоў] тады. І сам горад, і круглая крэпасць сінхрафазатрона, і цыклатрон. Караткевіч.

[Ад грэч. kýklos — круг і (элек)трон.]

цыклатро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыклатрона. Цыклатронная лабараторыя. Цыклатронны рэзананс.

цыклёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цыкляваць.

цыклёўшчык, ‑а, м.

Спец. Тое, што і цыклявальнік.

цыкліза́цыя, ‑і, ж.

Аб’яднанне ў цыкл. Цыклізацыя работы рухавіка. □ Да закончаных цыклаў, да цыклізацыі меў вялікую прыхільнасць такі майстар верша, як Валерый Брусаў. «Полымя».

цыклі́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць цыклічнага; чаргаванне. У «Гусляры» паэт [Я. Купала] авалодваў таксама кампазіцыяй, у аснове якой была цыклічнасць падзей, звязаных ці з земляробчай працай, ці са зменаю пор года. Лойка.

2. Сістэма арганізацыі вытворчасці, пры якой яна складаецца з вытворчых цыклаў, якія ажыццяўляюцца строга па графіку. Цыклічнасць вытворчасці. Графік цыклічнасці.

цыклі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца па цыклах (у 1 знач.).

2. Які складае цыкл (у 2 знач.). Цыклічная дэманстрацыя кінафільмаў.

3. Спец. У хіміі — які мае кальцавую будову, структуру. Цыклічныя вуглевадароды.

4. Які прытрымліваецца цыклічнасці (у 2 знач.). Цыклічны графік.