Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

таро́сістасць, ‑і, ж.

Наяўнасць таросаў; мноства таросаў.

таро́сісты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з таросаў; багаты таросамі. Таросісты лёд.

таро́чыцца, ‑чыцца; незак.

Зал. да тарочыць.

таро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Прывязваць да тарокаў.

тарпа́, ‑ы; мн. торпы, ‑аў; ж. і торп, ‑а; мн. тарпы, ‑оў; м.

Вялікая сцірта снапоў або саломы, складзеная асобым спосабам для захоўвання пад адкрытым небам. — А што гарыць? — Тарпы... — Немалочаныя тарпы? — ахнуў Амелька не сваім голасам. Якімовіч.

тарпава́льшчык, ‑а, м.

Той, хто ўкладае тарпы.

тарпава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да тарпавальшчык.

тарпава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тарпаваць.

тарпава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тарпаваць.

тарпава́цца, ‑пуецца; незак.

Зал. да тарпаваць.