Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сентэ́нцыя, ‑і, ж.

Кніжн. Выслоўе павучальнага характару. Дзямід маўкліва і вельмі сур’ёзна выслухаў Грышкавы сентэнцыі, а калі той выказаўся, папрасіў завярнуць кароў ад шкоды. Асіпенка. Бліскучай маральнафіласофскай сентэнцыяй пачынаецца гэта навела [«Цвіркун»]. Навуменка. У няпэўна-асабовым значэнні форма 3‑яй асобы множнага ліку пашырана ў прыказках, прымаўках, сентэнцыях і падобных да іх выразах. Граматыка.

[Ад лац. sententia — думка, меркаванне.]

се́нцы, сянец; адз.

Разм. Невялікія сені. Свякруха, крэкчучы і вохкаючы, марудна злазіць з печы, доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ. [Пятро:] — Хата тады ў мяне была ўжо гатовая, а сенцы не скончаны — так і засталіся на зіму без дзвярэй. Ракітны. Неяк пад вечар на парозе сянец з’явілася шыракаплечая постаць Івана Іванавіча. Даніленка.

сеньёр 1, ‑а, м.

У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — землеўладальнік, які меў неабмежаваную ўладу на тэрыторыі, якой валодаў. // Вярхоўны феадал у адносінах да сваіх васалаў.

[Ад лац. senior — старэйшы.]

сеньёр 2, ‑а, м.

У Іспаніі — форма ветлівага звароту да мужчыны (ужываецца ў спалучэнні з іменем або прозвішчам асобы). // Разм. Назва асобы мужчынскага полу.

[Ад лац. senior — старэйшы.]

сеньёра, ‑ы, ж.

У Іспаніі — форма ветлівага звароту да жанчыны (ужываецца ў спалучэнні з іменем або прозвішчам асобы). // Разм. Назва асобы жаночага полу.

сеньяры́та, ‑ы, ДМ ‑рыце, ж.

У Іспаніі — форма ветлівага звароту да дзяўчыны.

сеньяры́я, ‑і, ж.

Гіст.

1. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — вобласці, якая належала сеньёру (у 1 знач.).

2. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — выбарны орган дзяржаўнай улады.

сеньярыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да сеньёра, сеньярыі.

сеньярэ́н-канве́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. У капіталістычных краінах — сход прадстаўнікоў дэлегацый, які склікаюць у час работы з’ездаў.

2. У парламентах капіталістычных краін — савет старэйшыя, у склад якога ўваходзяць лідэры палітычных партый.

[Ад лац. senior — старэйшы і conventus — сход.]

сен-сімані́зм, ‑у, м.

Вучэнне французскага сацыяліста-утапіста 19 ст. Сен-Сімона і яго паслядоўнікаў.

сен-сімані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік, паслядоўнік сен-сіманізму.